События

10.10.2024 - 12.11.2024 ФОТАВЫСТАВА «НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА»

Беларусь захоўвае ў сабе мноства архітэктурных помнікау, якія, на жаль, знаходяцца ў занядбаным стане. Гэтыя руіны з'яўляюцца сведкамі гістарычных падзеяў, і нібыта вымаўляюць ціхі кліч аб захаванні сваёй памяці і гістарычнага значэння. Выстава дае ўнікальную магчымасць убачыць і асэнсаваць іх прыгажосць, месца ў гісторыі і важнасць для нашай культуры.

Вы бачыце працы фатографаў Ганны Найдзёнавай і Арыны Ворсінай, якія ў рамках праекта «Спячая Спадчына» даследуюць і адлюстроўваюць прыгажосць і трагедыю закінутых сядзібаў і храмаў па ўсёй Беларусі.

Праз свае фатаграфії аўтары перадаюць не толькі архітэктурныя дэталі будынкаў, але і іх дух, атмасферу тых часоў, калі яны былі цэнтрамі жыцця і культуры.

Кожная фатаграфiя — гэта гiсторыя, якая патрабуе ўвагi, прымушаючы гледача задумацца аб крохасцi часу i каштоунасці захавання нашай спадчыны.

Праект «Спячая спадчына» пачаў сваю дзейнасць у 2022 годзе. За гэты час аўтары наведалі 26 месцаў па ўсёй Беларусі, расказаўшы іх гісторыю ў фота і відэа. На старонкі праекта падпісаныя больш за 12 тысяч чалавек.